Акцыя "Чысты двор"

01.11.2022

Восень - залатая пара. Пад нагамі шамаціць рознакаляровы дыван з апалага лісця. Восеньскі лістапад нікога не пакінуў без спраў - вялізную колькасць лісця неабходна было прыбраць на школьным двары. У рамках акцыі "Чысты двор" навучэнцы 5 класа, узброіўшыся граблямі і шчоткамі, у поўным складзе выйшлі на ўборку. Дзянёк выдаўся пагодны, і праца праходзіла ў добрым настроі і з працоўным запалам. Зладжаная праца хлапчукоў і дзяўчынак не толькі прыносіла задавальненне, але і цешыла вока. Рабяты дапамаглі дворніку: сабралі смецце, прыбралі апалае лісце, і зараз у нашым школьным двары чысціня і парадак.