Свята ўраджаю ў дзіцячым садзе

27.10.2022

🍁🍎🍄 Восень - час яркіх фарбаў, шолаху лісця і збору ўраджаю. Восень - час творчасці, бо сама прырода натхняе нас, дорачы велізарны выбар натуральных матэрыялаў для вырабаў сваімі рукамі.


Залатая пара года надарыла нас багатым ураджаем садавіны і агародніны. На працягу апошняга тыдня месяца кастрычніка ў дзіцячым садку дзейнічала выстава творчых работ "Восеньскія фантазіі". 
 
27 кастрычніка прайшло вясёлае, маляўнічае мерапрыемства - "Свята ўраджаю". Станоўчы настрой на працягу мерапрыемства дарыла прыгажуня "Восень". Дзеці з задавальненнем гулялі ў гульні, танцавалі, спявалі песні, адгадвалі загадкі. 
 
Вынік дадзенага мерапрыемства - звонкі смех і радасць у вачах дзяцей.