Лагер "Восеньская палітра". Дзень другі

01.11.2022

Другі дзень лагера прайшоў пад дэвізам "Здаровы я - здаровая нацыя".

Традыцыйна новы дзень адкрыла ранішняя лінейка, на якой хлопцы і дзяўчаты пазнаёміліся з планам мерапрыемстваў на дзень. Затым для выхаванцаў лагера была арганізавана гульня-спаборніцтва "Формула здароўя". Мэтай гульні: сфарміраваць у дзяцей ўяўленні аб здаровым ладзе жыцця і аб згубнасці шкодных звычак.

З мэтай прыцягнення дзяцей да працы, была арганізавана творчая майстэрня "Квілінг", дзе кожны мог паспрабаваць сваімі рукамі зрабіць сувенірныя падарункі.

Наступным мерапрыемствам стала спартландыя "Спорт любіць - моцным і здаровым быць". Рабяты паўдзельнічалі ў розных спаборніцтвах, прынялі ўдзел у эстафеах, гулялі ў піянербол.

Як важна любіць малую Радзіму і паважаць сваю культурна-гістарычную спадчыну нагадала выхаванцам акцыя «Помнік», падчас якой дзеці наведалі помнік загінуўшым падчас Вялікай Айчыннай вайны, дзе сабралі смецце.

Што рабіць і як сябе паводзіць у розных надзвычайных сітуацыях, дзецям дапамог разабрацца відэасалон «Экстрэмальная сітуацыя».

Дзень скончыўся лінейкай, на якой рабяты дзеліліся сваімі эмоцыямі ад пройдзенага дня.