Пра бяспеку на канікулах

28.10.2022

28 кастрычніка адбылася сустрэча з начальнікам міжраённага аддзела Дзяржаўтаінспекцыі Навагрудскага РАУС Аскерка Д.У.

Падчас размовы Дзмітрый Аскерка нагадаў навучэнцам аб бяспецы дарожнага руху, прывёў прыклады страшных трагедый, дзе сур'ёзна пацярпелі дзеці. Таксама спецыяліст спыніўся на правілах бяспечнага карыстання веласіпедамі і гераскутэрамі. Самыя актыўныя навучэнцы, якія правільна адказвалі на пытанні спецыяліста, атрымалі падарункі ў выглядзе флікераў.