Лінейка, прысвечаная заканчэнню 1 чвэрці 2022/2023 нав. года

28.10.2022

28 кастрычніка ва ўстанове адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню першай чвэрці з цырымоніяй вынасу Дзяржаўнага флага і выкананнем Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

На лінейцы былі падведзены вынікі чвэрці і ўзнагароджаны граматамі лепшыя педагогі (Саўко А.М., настаўнік біялогіі і хіміі) і навучэнцы, якія праславіліся ў вучэбнай і пазавучэбнай дзейнасці. Сярод іх, выдатнікі вучобы - Раманюк Кацярына (10 клас) і Быстранкова Дар'я (7 клас). А таксама пераможцы і прызёры конкурсаў, спаборніцтваў, актыўныя ўдзельнікі грамадскіх арганізацый школы.

Дырэктар установы Палазок І.М. павіншаваў навучэнцаў з заканчэннем першай чвэрці, пажадаў насычаных і цікавых канікулаў, а таксама нагадаў аб правілах бяспечных паводзін.