ШАГ "Гонар за Беларусь. Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі"

27.10.2022

27 лістапада 2022 года ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” – “Школа Актыўнага Грамадзяніна” для навучэнцаў 8-11 класаў прайшло мерапрыемства на тэму: “Гонар за Беларусь. Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі» (забеспячэнне права грамадзян на атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай прававой інфармацыі).

навучэнцы пазнаёміліся са зместам інфармацыйных блокаў:

"Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі";

"Па старонках дзіцячага прававога сайта mir.pravo.by".

Дзеці абмеркавалі шэраг пытанняў:

- Што ўяўляе сабой дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі?

- Чаму дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі з'яўляецца найважнейшым інструментам устойлівага развіцця незалежнай Беларусі?

- Якая арганізацыя займаецца вядзеннем рэсурсаў дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі?

- З якой мэтай Цэнтрам распрацавана інфармацыйна-пошукавая сістэма «ЭТАЛОН-ONLINE»? Якая інфармацыя ў ёй змяшчаецца?

Сустрэча атрымалася пазнавальнай і цікавай для ўсіх яе ўдзельнікаў.