Выхаванцы рознаўзроставай групы вывучаюць з'явы восені

24.10.2022

Восень - выдатны час года ва ўсіх сваіх праявах. Падчас восеньскіх прагулак можна паказаць дзецям з'явы прыроды ў натуральных умовах і фарбах. Дзеці вучацца прыглядацца, заўважаць змены ў прыродзе. Восеньскія прагулкі дастаўляюць дзецям вялікую радасць.

На адной з такіх прагулак 24 кастрычніка выхаванцы рознаўзроставай групы дзіцячага сада папоўнілі і замацавалі веды аб дрэвах, іх асаблівасцях у восеньскі перыяд, сабралі прыгожыя букеты з рознакаляровага лісця.