Прафарыентацыйная сустрэча

20.10.2022

20 кастрычніка ва ўстанове адукацыі для навучэнцаў 11 класа адбылася прафарыентацыйная сустрэча з начальнікам ІСН АУС Навагрудскага райвыканкама Аляксандрам Васільевічам Багданенкам.

Пад час дыялога дзеці даведаліся пра навучальныя ўстановы сілавых структур Беларусі, аб факультэтах, спецыяльнасцях, тэрмінах і ўмовах навучання, пачулі адказы на пытанні, якія іх цікавілі.