У Навагрудскім раёне стартавала акцыя «За бяспеку разам!»

17.10.2022

Неасцярожнае абыходжанне з агнём і грэбаванне правіламі бяспекі нярэдка становіцца прычынай вогненных здарэнняў.
З мэтай зніжэння колькасці пажараў, якія адбываюцца з прычыны невыканання правілаў пажарнай бяспекі, умацавання правапарадку, а таксама папярэджання правапарушэнняў, якія ўчыняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення з 17 кастрычніка па 2 лістапада ў раёне праходзіць рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя "За бяспеку разам". Да акцыі далучацца Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства энергетыкі, Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства.
Акцэнт пры правядзенні акцыі зроблены на абследаванні супрацьпажарнага стану домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, сем'яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, правядзенні з грамадзянамі інструктыўна-растлумачальнай работы па выкананні правіл пажарнай бяспекі, інфармаванні насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг па забеспячэнні
іх бяспекі.
У якасці кансультатыўнай дапамогі мы прапануем грамадзянам звярнуцца ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання супрацьпажарнага стану жылля.
Запрашаем прыняць удзел у акцыі ўсіх грамадзян!
Праверце на працаздольнасць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. Калі такіх у вас няма - рэкамендуем усталяваць у кожным жылым пакоі. Апавяшчальнік зрэагуе на задымленне і своечасова папярэдзіць вас аб небяспецы. У перыяд ацяпляльнага сезона кантралюйце спраўнасць ацяпляльнага абсталявання і электрычнай праводкі.
Не забывайце аб родных і блізкіх, якія жывуць у вёсках - наведайце састарэлых бацькоў, праверце, як яны падрыхтаваліся да ацяпляльнага сезона.


Навагрудскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях
101 і 112