Мая мама лепшая на свеце

14.10.2022

🍁🍁 14 кастрычніка - Беларусь адзначае Дзень маці, дата святкавання якога прымеркавана да вялікага восеньскага праваслаўнага свята - Пакрова Прасвятой Багародзіцы.
Сярод шматлікіх свят, Дзень маці займае асаблівае месца. Гэта свята, да якога ніхто не можа застацца абыякавым. У гэты дзень хочацца сказаць словы падзякі ўсім мамам, якія дораць дзецям любоў, дабро, пяшчоту і ласку.


🍁🍁 Ва ўрачыстай абстаноўцы ў Шчорсаўскай сярэдняй школе прайшоў святочны канцэрт "Мая мама лепшая на свеце", прысвечаны Міжнароднаму Дню маці. Актавая зала была поўная гасцей, сярод іх - мамы, бабулі, навучэнцы, педагогі.
У падарунак для сваіх маці навучэнцы падрыхтавалі вясёлыя і энергічныя нумары. Хлопцы чыталі вершы, спявалі песні і прыпеўкі, паказвалі сцэнкі.
Госці з захапленнем назіралі за выступамі сваіх дзяцей і ад душы радаваліся. Канцэрт атрымаўся сапраўды асаблівым, яркім і добрым!