#поздравиммамувместе

14.10.2022

З 12 па 14 кастрычніка напярэдадні святкавання Дня Маці пярвічная прафсаюзная арганізацыя ДУА «Шчорсаўская сярэдняя школа» прыняла ўдзел у рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі "Павіншуем маці разам".
У рамках дадзенага мерапрыемства ва ўстанове адукацыі была арганізавана фотазона "Для цябе, мама!", дзе кожны жадаючы работнік мог выбраць і запоўніць віншавальную паштоўку для самага дарагога чалавека - МАМЫ.
Святочная паштоўка са шчырымі пажаданнямі, ласкавымі і кранальнымі словамі - добры напамін пра наша каханне, падзяку і павагу. Бо гэтае светлае свята - выдатная нагода яшчэ раз сказаць усім Мамам самыя далікатныя словы, падзякаваць за каханне і падтрымку, цярпенне і дабрыню.