Аб прафесіі паштальёна

11.10.2022

У межах экскурсійнага напрамку "Вытворчы турызм", навучэнцы 10, 11 класаў нашай установы адукацыі наведалі аддзяленне паштовай сувязі аг. Шчорсы. Супрацоўнікі пошты падрабязна расказалі хлопцам і дзяўчатам аб прафесіі паштальёна, спецыфіцы і цяжкасцях работы. А таксама начальнік аддзялення Белпошты акцэнтавала ўвагу на тым, што самае галоўнае ў рабоце - уменне ўзаемадзеяння з наведвальнікамі пошты.