Пра свята Пакровы расказаў настаяцель храма

13.10.2022

13 кастрычніка настаяцель храма Свята-Дзмітрыеўскай царквы іерэй Дзмітрый Пачабут, наведаў установу адукацыю з гутаркай аб маючым адбыцца прастольным свяце Пакрова Прасвятой Багародзіцы.
Пакроў Прасвятой Багародзіцы — галоўнае свята для праваслаўных хрысціян у Беларусі, яно адзначаецца 14 кастрычніка. Што вядома пра гісторыю гэтага свята і якія традыцыі трэба выконваць, даведаліся навучэнцы 9-11 класаў у прадстаўніка духавенства.

Гісторыя свята
Паводле рэлігійных паданняў, пачатку свята Пакрова паклаў цуд, які адбыўся ў Візантыі ў X стагоддзі.
"У той перыяд сталіца — Канстанцінопаль — знаходзілася ў аблозе варвараў, — зазначыў святар. — Напалоханыя гараджане сабраліся ў адным з храмаў і пачалі прасіць Госпада выратаваць іх. Сярод іх былі таксама юродзівы Андрэй Канстанцінопальскі і яго вучань Епіфаній. Калі святы звярнуў свой позірк да нябёс, то ўбачыў Маці Божую, якая парыла ў нябёсах. Марыя далучылася да малітваў людзей, а потым над прысутнымі распасцёрла беласнежнае покрыва. Пасля чаго пачалася моцная бура і ворагі пакінулі сцены горада", — распавёў святар.
Праз два стагоддзі Вялікі князь Андрэй Багалюбскі заснаваў сваім загадам святкаванне Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Ён хацеў, каб царква і прыхаджане ўспаміналі ў гэты дзень аб бязмернай дабрыні і клопаце Дзевы Марыі.