Экалагічная акцыя "Клумба"

11.10.2022

Школа - гэта наш агульны дом, мы яго любім і жадаем бачыць прыгожым не толькі знутры, але і звонку. На нашым школьным двары растуць і квітнеюць дзіўныя кветкі, якія цешаць погляд з вясны да глыбокай восені.

11 верасня была абвешчана акцыя "Школьная клумба", на якую адгукнуліся навучэнцы 5, 7 класаў.

Рабяты 5 і 7 класаў прыбралі з двух вялікіх прышкольных кветнікаў сухія кветкі. "Дружна - не грузна, а паасобку - хоць кінь!" - гаворыцца ў рускай прыказцы. Выпрабавалі гэта на сабе і ўсе ўдзельнікі экалагічнай акцыі. Вельмі радаваліся, калі завяршылі ўсю працу. Былі задаволены, што змаглі зрабіць школьны двор чысцей!

Прымаючы ўдзел у гэтай акцыі, навучэнцы клапоцяцца не толькі аб добраўпарадкаванні тэрыторыі школы. Гэта развіццё эстэтычнага густу, прапаганда здаровага ладу жыцця і экалагічнай культуры, выхаванне асабістай адказнасці за чысціню і ўтульнасць у родным аграгарадку.