Шосты школьны дзень 08.10.2022

08.10.2022

8 кастрычніка ў шосты школьны дзень у Шчорсаўскай сярэдняй школе прайшоў Дзень здароўя. Рэгулярнае правядзенне падобных Дзён здароўя спрыяе ўмацаванню фізічнага і псіхічнага здароўя, фарміраванню каштоўнасных адносін да здаровага ладу жыцця ў школьнікаў.

Гэты дзень прайшоў з карысцю для здароўя «бо нездарма кажуць: "у здаровым целе - здаровы дух!» Быў праведзены агульнашкольны восеньскі кросс, пасля якога правялі “мазгавы штурм”, пад час якога разгадвалі рэбусы і загадкі па здароваму харчаванню, а пасля 5 -8 классы падзяліўшыся на каманды, згулялі ў футбол. Дзеці былі ў захапленні ад "Дня здароўя", атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою, шмат ведаў, потым яшчэ доўга жадалі адзін аднаму здароўя!