Ад усёй душы з паклонам і любоўю

05.10.2022

Піянерская дружына імя М. Казея Шчорсаўскай сярэдняй школы прымае ўдзел у абласной акцыі "Ад усёй душы з паклонам і любоўю".
Да Дня сталых людзей члены дружыны павіншавалі паштоўкамі і добрымі справамі сталых людзей у аг.Шчорсы.
Віншаванне і дапамогу ва ўборцы дваровай тэрыторыі атрымалі:
1. Місевіч Яніна Мар'янаўна 1950 г.н., працавала рабочай на папярова-кардоннай фабрыцы.
2. Моніч Ядвіга Мар'янаўна 1954 г. н. - былы рэжысёр лялечнага тэатра "Шчарсунок" пры Шчорсаўскім СДК-ЦТТ.
3. Моніч Анатоль Аляксандравіч 1949 г. н. - былы дырэктар Шчорсаўскага СДК-ЦТТ.
4. Каляда Валянціна Аляксандраўна 87 гадоў,  працавала кладаўшчыком У СВК «Шчорсы».