"Поезд Памяці" ў здымках

17.09.2022

Вучні Шчорсаўскай сярэдняй школы завочна далучыліся да праекту "Цягнік Памяці", які завяршыўся 9 мая 2022 года і за два тыдні праехаў 15 гарадоў Беларусі і Расіі. Удзельнікі праекта наведалі 12 знакавых месцаў баявой славы, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне.

Школьнікі прагледзелі відэа, фотаматэрыялы, пазнаёміліся з гарадамі і памятнымі месцамі руху "Цягніка Памяці", месцамі воінскай славы, гераізму савецкіх людзей.

У фае ўстановы адукацыі аформлена фотавыстава, якая дазволіла ўсім навучэнцам даведацца інфармацыю аб прыпынках цягніка ў працэсе правядзення акцыі.