Дзень настаўніка

30.09.2022

Дзень настаўніка - адно з самых вядомых, любімых і шырока адзначаемыных прафесійных свят. Традыцыйнымі для гэтага дня з'яўляюцца мора кветак, віншаванні педагогаў з добрымі пажаданнямі, абяцанні з боку вучняў цешыць поспехамі.

30 верасьня ў школе быў не зусім звычайным.
Раніцай навучэнцы 2-6 класаў выстраіліся ў жывы калідор і сустракалі кожнага настаўніка словамі віншаванняў, кветкамі і гучнымі апладысментамі. Дзякуючы гэтаму настаўнікі атрымалі зарад станоўчых эмоцый на ўвесь дзень.

У гэты дзень прайшоў Дзень самакіравання, прымеркаваны да Дня настаўніка. Навучэнцы 10-11 класаў правялі ўрокі ва ўсіх класах. Дзеці асабіста змаглі адчуць на сабе нялёгкасць настаўніцкай працы, але справіліся яны з гэтай задачай вельмі добра.

Пасля ўрокаў адбыўся канцэрт для настаўнікаў. У ім прынялі ўдзел навучэнцы ўсіх класаў. Яны ад усяго сэрца павіншавалі настаўнікаў з іх прафесійным святам. Дзеці падрыхтавалі цудоўныя вакальныя нумары, чыталі вершы, а паміж нумарамі паказвалі гумарыстычныя сцэнкі пра школу. Усе настаўнікі пакідалі канцэрт з добрым настроем, так што можна смела сцвярджаць, што свята ўдалося!