На дзень нараджэння - усёй школай!

28.09.2022

Восьмы дзень нараджэння сёння адзначыў вучань 2 класа БУЛЯК АЛЯКСАНДР. Шмат добрых слоў, пажаданняў было сказана на адрас імянінніка. Аднак сюрпрызам для хлопчыка, і не толькі для яго, стала з'яўленне на школьным двары ўлюбёнца дзяцей - белага мішкі. Песні, танцы, віншаванні, фотасесія былі арганізаваны роднымі Сашы, якія вырашылі раздзяліць радасць свята з  аднакласнікамі Сашы і іншымі вучнямі школы. Затым імянінніка і яго сяброў чакаў салодкі стол.

Хочацца яшчэ раз павіншаваць імянінніка Сашу, пажадаць яму моцнага здароўя, поспехаў у вучобе і шмат радасці! А ўсім, хто зрабіў наш сённяшні дзень яркім - пазітыву і дабрабыту!