Сад у садочку

27.09.2022

Выхаванцы  дашкольнікі Шчорсаўскай сярэдняй школы ў час прагулкі наведалі наш малады сад. Дзеці спелі песенку яблыньцы і павадзілі вакол яе карагод. Цікава было адгадваць загадкі ў той час, калі адгадкі  знаходзіліся зусім блізка  і да іх можна было дакрануцца. Дзеці  з зацікаўленасцю разглядалі першыя плады нашага саду.