Дзень народнага адзінства

15.09.2022

15 верасня для навучэнцаў 8-11 класаў прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна, прысвечаная Дню народнага адзінства.

Дзяржаўнае свята Дзень народнага адзінства заснаваны Указам Кіраўніка дзяржавы ад 7 чэрвеня 2021 г. № 206. Свята будзе штогод адзначацца 17 верасня. Дата абрана не выпадкова: гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы. Адноўленае ў 1939 годзе адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць пачэснае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў ААН.

Навучэнцы ўспомнілі пра гісторыю узнікнення свята, прагледзелі дакументальны фільм, з якога даведаліся пра подзвігі нашых продкаў у імя незалежнасці Радзімы. 

На мерапрыемстве прысутнічаў госць - іерэй Дзмітрый Пачабут, які распавёў пра гістарычныя падзеі 1939 года, якія адбывадіся ў Шчорсах.

У канцы мерапыемства навучэнцы зрабілі выснову: новая святочная дата календара - 17 верасня важная і значная, адзінства народаў ва ўсе часы было і застаецца галоўнай нацыянальнай ідэяй, залогам яе годнай будучыні. Асноўныя ўмовы народнага адзінства - беражлівыя і паважлівыя адносіны да гістарычнай спадчыны краіны і прымнажэнне моладдзю таго лепшага, што ўжо было зроблена.