Хутчэй, вышэй, мацней!

12.09.2022

З мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця з 05.09.2022 па 12.09.2022 у Шчорсаўскай сярэдняй школе быў праведзены Тыдзень здароўя і спорту.
5 верасня адбылося ўрачыстае адкрыццё тыдня, на якім усе навучэнцы і педагогі былі азнаёмлены з планам мерапрыемстваў.
Настаўнікам фізічнай культуры і здароўя і класнымі кіраўнікамі праводзіліся розныя спартыўна-масавыя мерапрыемствы, конкурсы, удзел у якіх прымалі вучні 1 – 11 класаў.
У школе была арганізавана выстава малюнкаў, у якой прынялі ўдзел навучэнцы 1 – 6 класаў. Для павышэння ўзроўню зацікаўленасці навучэнцаў школы фізічнай культурай і вядзення здаровага ладу жыцця, у план тыдня былі ўключаныя розныя віды спорту. Таму асноўная ўвага надавалася таму, каб у спаборніцтвах і мерапрыемствах прымалі ўдзел навучэнцы розных узроставых катэгорый. Мерапрыемствы, праведзеныя ў рамках тыдня, праходзілі жыва і цікава. Вучні былі вельмі актыўнымі.
На эмацыянальнай ноце праходзіла спартландыя «Хутчэй, вышэй, мацней» з удзелам вучняў 2 – 4 класаў.
У рамках тыдня хлопцы прымалі ўдзел у розных спартыўных спаборніцтвах. З запалам прайшла гульня па баскетболе сярод вучняў 6– 7 класаў, дзе перамогу атрымалі шасцікласнікі. З вялікім жаданнем і цікавасцю ўдзельнічалі ў спаборніцтвах па баскетболе навучэнцы 8 і 9 класаў супраць хлопцаў і дзяўчат з 10 класа. Тут на вышыні былі дзесяцікласнікі.
Вялікую настойлівасць і волю да перамогі праяўлялі каманды пры правядзенні турніраў па міні-футболу і валейболе.
Які спрыт, які запал, якое жаданне перамагчы праявілі дзеці пры спаборніцтвах у намінацыі «Рэкорды школы»! Лепшыя ўзнагароджаны граматамі і падарункамі.
Праведзеныя мерапрыемствы спрыялі замацаванню ў вучняў ведаў аб здаровым ладзе жыцця.
Праведзеная праца ў рамках тэматычнага тыдня дала станоўчыя вынікі ў аздараўленні і фарміраванні паводніцкіх навыкаў здаровага ладу жыцця школьнікаў.