Спаборніцтвы па валейболу

09.09.2022

Тыдзень здароўя і спорту завяршыўся ў пятніцу спаборніцтвамі па валейболе сярод каманд нашай школы, якія жадалі правесці дзень тыдня ў актыўным адпачынку.
Сур'ёзны падыход хлопцаў да валейбола быў бачны ўжо ў першай гульні, кожны рознымі спосабамі не даваў упасці мячу на сваёй пляцоўцы. Галоўнай задачай для ўдзельнікаў было не памыліцца пры прыёме мяча і падаць такім чынам, каб сапернік не здагадаўся, куды ён прызямліцца і не змог адбіць.
Гульня стала запамінальнай як для заўзятараў, так і для гульцоў.
Але, як бы абедзве каманды не імкнуліся, першае месца толькі для адной. У гэтай гульні перамагла каманда 10 класа.
Мора эмоцый, выдатны настрой і спартыўны адпачынак, вось галоўная ўзнагарода для ўсіх.