Тыдзень здароўя і спорту. Дзень трэці

07.09.2022

Трэці дзень Тыдня здароўя і спорту ў нашай школе прайшоў з накірункам легкай атлетыкі. 3 і 4 класы выпрабоўвалі свае сілы ў кіданні мяча і ў спрынце на 60м. Самым хуткім стаў Моніч Дзмітрый, а самым моцным у кіданні мяча Лазука Эмануэль. 6 і 7 класы выпрабоўвалі свае сілы ў скачках ў даўжыню з разбегу. Тут мацнейшымі сталі Карнейчык Вікторыя і Амельяновіч Мікіта.