Спартландыя "Хутчэй, вышэй, мацней"

06.09.2022

Самыя спартыўныя, хуткія і дружныя навучэнцы 2, 3 і 4 класаў  сабраліся ў спартыўнай зале, дзе 6 верасня у рамках Тыдня здароўя і спорту  адбылося спартыўнае мерапрыемства "СПАРТЛАНДЫЯ".

Удзельнікам спартландыі былі прапанаваны займальныя конкурсы, эстафеты. Рабяты спаборнічалі ў спрыце, трапнасці, хуткасці. З вялікім задавальненнем дзеці бегалі, скакалі, перадавалі мяч. Мерапрыемства прайшло радасна і цікава. Яно выклікала ў навучэнцаў станоўчыя эмоцыі, дзеці перажывалі адно за аднаго, за свае каманды.

У гэты ж дзень для вучняў 9 і 10 класаў прайшлі спаборніцтвы па стрытболу.

Усе ўдзельнікі, у тым ліку і гледачы, весела і з карысцю правялі час, атрымалі зарад станоўчых эмоцый і ўмацавалі здароўе.