Дзень ведаў

01.09.2022
1 верасня - свята першага званка. Гэта самы доўгачаканы дзень для тых, хто ўпершыню пераступіць школьны парог. Гэта - свята для першакласнікаў і выпускнікоў. Гэта свята і для тых, хто не ўпершыню сядзе за парту, а зробіць чарговы крок па доўгай, але такой цікавай, поўнай адкрыццяў школьнай дарозе...

Па традыцыі лінейка, прысвечаная  дню ведаў, пачалася з узняцця Дзяржаўнага флага і выканання гімна Рэспублікі Беларусь. Дырэктар школы Палазок Ігар Мікалаевіч павітаў вучняў святочнай прамовай і пажадаў ім поспехаў у маючым адбыцца навучальным годзе. Таксама са словамі віншавання і пажаданнямі на дарогу выступілі запрошаныя госці: Бачынская Ірына Генрыхаўна-начальнік арганізацыйна-кадравай работы Навагрудскага райвыканкама і Храян Жанна Юльянаўна - начальнік аддзела агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацы, Аскерка Дзмітрый Віктаравіч - начальнік навагрудскага ДАІ, іерэй царквы Святога Дзмітрыя Салунскага Дзмітрый Пачабут, Марушка Алег Міхайлавіч - старшыня Шчорсаўскага сельскага выканаўчага камітэта.

Гучалі вершы, песні і музыка. Аб пачатку новага навучальнага года абвясціў доўгачаканы школьны званок. Сёлета яго давалі навучэнец 11-га класа Шаўлюк Геворгій і вучаніца 1-га класа Аўсейка Сафія.