З “Вытокаў” – з узнагародай!

18.06.2022
У гэтым годзе спартыўны фестываль “Вытокі” праходзіў у славутым горадзе Навагрудку. 17 – 18 чэрвеня мерапрыемства сабрала з усёй краіны людзей, якія любяць спорт. Вучні Шчорсаўскага дзіцячага сада - сярэдняй школы таксама не маглі застацца з боку ад свята.

Асабліва спадабаўся нашым ўдзельнікам Алімпійскі квэст, які патрабаваў знаходжання лакацый розных відаў спорту і выканання асабістых заданняў па іх. Дзякуючы гэтаму, у нашых дзяцей з’явілася магчымасць выпрабаваць свае сілы ў алімпійскіх відах спорту. Наш спартыўны дэсант з захапленням ўключыўся ў квэст. У выніку выканалі ўсе заданні і атрымалі заслужаную памятную ўзнагароду-сувенір – музычную калонку.
Але “Вытокі” – гэта не толькі спартыўны фестываль, але і культурны. З задавальненнем удзельнікам можна было пафатаграфавацца з мультыплікацыйнымі героямі і знакамітымі гістарычнымі асобамі. Дзякуючы старажытным касцюмам, зброі і тагачасным прадметам, лёгка было ўявіць сябе часткай іншай эпохі. Акрамя таго, можны было пачаставацца прысмакамі з розных кухняў свету.
З добрым настроем, стомленыя прыгодамі і выпрабаваннямі, мы з прызамі ехалі дахаты, задаволеныя праведеным днём. Кожнаму з удзельнікаў хацелася пабываць на такім свяце яшчэ не раз і расказаць пра яго ўсім.