У госці да казачнага “Дыпрызу”

21.06.2022
Дваццаць першага чэрвеня выхаванцы прышкольнага аздараўленчага лагера «Дабрадзелы» Шчорсаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы наведалі зоаландшафны парк «Дыпрыз», што ў Баранавіцкім раёне. Сказаць, што дзецям вельмі спадабалася – гэта нічога не сказаць. Дзятва была проста ў захапленні!!!

Гэта дзіўнае месца! Апынуўшыся ў парку, мы трапілі ў казку. Кожная пабудова, у тым ліку і домікі для жывёл – нібы жывыя казачныя сюжэты. Хатка бабы Ягі, домік трох волатаў, дом Машы і Мядзведзя, домік гномаў…
Дзеці рухаліся хутка, ім хацелася ўсё агледзець. Звяроў вельмі шмат: зубры, які, алені, ламы, ласі, афрыканскія каровы, муфлоны, бізоны, малпы і г.д., а галоўнае, што ўсе яны павольна шпацыруюць па прасторных загонах. Разбягаюцца вочы ад разнастайнасці птушак! Жывёлы зусім не баяцца людзей і добра ідуць на кантакт. Дзеці пасябравалі з козамі і страусамі. Прагулка па парку выклікала захапленне ў дзяцей.
Непадробныя шчырыя эмоцыі для кожнага – і дарослага, і дзіцяці, выклікала кармленне жывёл. Корм набывалі пры ўваходзе ў парк. Многія жывёлы практычна свабодна шпацыруюць па тэрыторыі, не баяцца наведвальнікаў, блізка падыходзяць і чакаюць пачастункі.. Дзеці весяліліся, гарэзнічалі, калі жывёлы выпрошвалі ў іх смакоцце, а часам у непаваротлівых жывёлы нават адбіралі корм.
Экскурсія была выдатнай. Хоць дзеці і стаміліся, але атрымалі велізарны зарад станоўчых эмоцый і шчаслівыя вярталіся дадому.