У другой рознаўзроставай групе прайшоў тэматычны тыдзень "Мая краіна. Мая вёска"

16.04.2024

У рамках тыдня "Мая краіна. Мая вёска" з дзецьмі другой рознаўзроставай групы была праведзена экскурсія па галоўнай вуліцы аграгарадка. Падчас экскурсіі дзеці паўтарылі, як правільна пераходзіць дарогу, замацавалі назву галоўнай вуліцы, наведалі сацыяльна-значныя аб'екты, расказвалі пра іх прызначэнне і ролю ў жыцці аднавяскоўцаў. Дзеці звярнулі ўвагу на чысціню вуліц, на дагледжаны выгляд жылых дамоў, што дазваляе зрабіць выснову, што жыхары нашага аграгарадка працавітыя людзі, якія любяць сваю малую Радзіму.