Дашкольнікі спяшаюцца на дапамогу насякомым

12.04.2024

У малодшай рознаўзроставай групе прайшоў занятак "На дапамогу насякомым". Дзеці адправіліся ў падарожжа, у якім дапамагалі розным насякомым. Падчас дыдактычных гульняў "Чацвёрты лішні", "Што спачатку, што потым?" дзеці замацавалі свае веды аб насякомых, пазнаёміліся з іх будовай, знешнім выглядам, даведаліся аб шкодзе і карысці насякомых. Рабяты змаглі дапамагчы пчолцы, матыльку, камару, божай кароўцы і жуку. У канцы занятку дзеці з задавальненнем засялілі палянку матылькамі.