Карысныя прагулкі

10.04.2024

Вясной у прыродзе адбываецца шмат цікавых змен. У час прагулак дашкольнікі з задавальненнем назіраюць за раслінным і жывёльным светам, за тым, як з'яўляюцца першыя лісточкі на дрэвах, як зацвітаюць першыя вясновыя кветкі.

Пад час назіранняў за навакольным асяроддзем дзеці пазнаюць шмат новага і цікавага, вучацца любіць прыроду, аберагаць яе.