У другой рознаўзроставай групе прайшоў тыдзень пад назвай "Транспарт. Бяспека на дарогах"

05.04.2024

Пры вывучэнні дадзенай тэмы дзеці не толькі замацавалі веды аб транспарце, але і даведаліся шмат цікавага. Выхаванцы пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення транспарту, са спецыяльнымі відамі транспарта, знакамі дарожнага руху. З дзецьмі праводзіліся гутаркі: "Для чаго чалавеку транспарт", "Правілы паводзін на дарозе", "Экалагічна чысты транспарт - гэта магчыма ці не?", гулялі ў гульні "Віды транспарта", "Чацвёрты лішні", "Мы пешаходы", мадэлявалі сітуацыі на інтэрактыўнай дошцы ў кутку "За бяспеку разам". На занятку па выяўленчаму мастацтве дзеці малявалі "Аўтобус".