Новы год каля ёлкі

26.12.2023

Новы год - самае любімае, добрае і казачнае свята, якое чакаюць ўсе. Але ніхто так шчыра не чакае Навагодняга цуду, чароўных пераўтварэнняў і прыгод, як нашы дзеці.

26 снежня ў дзіцячым садзе адбыўся ранішнік. Падрыхтоўка да ранішніка пачалася задоўга да свята: дзеці развучвалі вершы, песні, танцы; выхавацелі праводзілі гутаркі на тэму "Новы год", "Навагоднія традыцыі".

У пачатку прадстаўлення Кот Базіліо і Ліса Аліса захапілі дзяцей у чароўны свет казкі. Дзеці змаглі акунуцца ў святочную атмасферу прыгод. А са з'яўленнем Дзеда Мароза і Снягуркі пачалося сапраўднае свята з песнямі і танцамі, карагодамі вакол ёлкі. Каго тут толькі не было: і Зайчык, і Воўк, і Мядзведзь, і Леў, і Чалавек Павук, і Мальвіна, і Прынцэса.

Свята прайшло ў вясёлай абстаноўцы, даставіла дзецям шмат радасці.