"У лесе здароўя"

05.12.2023

5 снежня ў дзіцячым садзе прайшла забава "У лесе здароўя".

Дзеці атрымалі ліст ад Бураціна, у якім ён прасіў, каб дапамаглі яму знайсці залаты ключык. Для гэтага дзеці на цягніку адправіліся ў лес, дзе іх чакалі заданні, якія знаходзіліся на чароўных сняжынках.

Выконваючы заданні дзеці праявілі спрыт, кемлівасць, сяброўскія ўзаемаадносіны. У выніку ключык быў знойдзены.