На зімовай прагулцы

04.12.2023

На вуліцы выпаў снег - значыць да нас прыйшла зіма. Зіма - гэта свежае паветра і чароўнае ўбранне прыроды. Дзеці заўсёды рады зіме і снегу, а асабліва прагулкам.

Пад час прагулкі дзеці назіралі за дрэвамі, птушкамі, хадзілі па снезе, слухалі, як ён скрыпіць, чысцілі дарожкі, каталіся на санках.

Прагулка ў дзіцячым садзе зімой найлепшы спосаб аздараўлення. Румяныя шчокі і добры настрой - вось рэзультат прагулак зімой.