"Хай жывуць мамы!"

06.03.2023

6 сакавіка ў дашкольных групах прайшоў ранішнік, прысвечаны 8 Сакавіка. Дзеці спявалі песні, выконвалі вершы пра маці, танцавалі, паказвалі тэатралізаваныя інсцэніроўкі, удзельнічалі ў конкурсах, і ўвогуле, усебакова праяўлялі свае таленты на радасць мамам. Сваімі выступленнямі, выхаванцы падарылі мамам і бабулям шмат добрых слоў, пяшчоты і ўвагі.