Спартыўнае свята “Мы са спортам сябруем”

11.01.2023

11 студзеня ў дзіцячым садзе прайшло спартыўнае свята “Мы са спортам сябруем” з удзелам выхаванцаў і іх бацькоў.

Дзеці і бацькі былі падзелены на 2 каманды “Усмешка” і “Вясёлка”. Капітанамі каманд сталі таты: Амельяновіч Аляксандр Мікалаевіч і Жарко Мікалай Мікалаевіч. Мерапрыемства пачалося з адгадвання загадак аб відах спорту.
Камандам былі прапанаваны займальныя, часам непростыя эстафеты: “Змейка”, “Спрытныя хакеісты”, “Кенгуру”, “Пераправа”, “Збяры шары”.
Спартыўна-сямейнае свята прайшло на адным дыханні. З кожнай новай эстафетай станавілася весялей і цікавей. Журы аднагалосна прыйшло да меркавання – перамагае ўзаемадапамога і сямейная згода. За удзел у мерапрыемстве дзеці атрымалі медалі “За дасягненні ў спорце” і салодкія пачастункі, бацькі атрымалі падзяку за актыўны удзел.
Здаровы лад жыцця павінны весці ўсе члены сям’і. Бо бацькі для сваіх дзяцей з’яўляюцца прыкладам.