"Пераўтварэнне Дзеда Мароза”. Навагодні ранішнік

26.12.2022

Новы год – самае любімае, добрае, казачнае свята, якое чакаюць у кожным доме, у кожнай сям'і. Але ніхто так шчыра не чакае навагодніх цудаў, чароўных ператварэнняў і прыгод, як дзеці. Менавіта таму, ў нашым дзіцячым садзе да правядзення навагодніх ранішнікаў асаблівае стаўленне.

26 снежня ў дзіцячым садзе прайшоў навагодні ранішнік “Пераўтварэнне Дзеда Мароза”.

Падрыхтоўка пачалася яшчэ задоўга да свята. Выхавацелі развучвалі з дзецьмі вершы, праводзілі гутаркі на тэму Новага года, навагодніх традыцый. Музычны кіраўнік развучваў з выхаванцамі песні і навагоднія карагоды. Вялікую работу правялі па афармленні залы. У цэнтры – прыбраная елачка, вакол – казачныя персанажы, а таксама выстава творчых работ “Зімовая казка”, у якой прынялі ўдзел як дзеці, так і дарослыя.

Па традыцыі на свята прыйшла Снягурка, а за ёй - Кікімара. З самага пачатку прадстаўлення казачныя героі захапілі дзяцей у чароўны свет казкі. Рабяты змаглі акунуцца ў святочную атмасферу прыгод, паўдзельнічаць у цікавых конкурсах і кульнях, такіх як “Паравозік”, “Замарожу”. Кікімара вучыла дзяцей лятаць на мятле. Са з'яўленнем Дзеда Мароза пачалося сапраўднае свята з песнямі і танцамі, карагодамі вакол ёлкі. Дзеці чыталі вершы Дзеду Марозу і Снягурцы, фатаграфаваліся ў навагодніх касцюмах. У завяршэнні - дзеці атрымалі навагоднія падарункі ад Дзеда Мароза.