Вясёлыя снегавікі

06.12.2022

6 снежня вахаванцы рознаўзроставай групы ляпілі з пластыліна “Вясёлага снегавіка”.

Перад выкананнем задання, была праведзена папярэдняя работа: назіранне за снегам, гутарка аб уласцівасцях снега, чытанне мастацкай літаратуры. Перад тым, як пачаць ляпіць, выхавацель яшчэ раз абгаварыла з дзецьмі, з якіх частак складаецца Снегавік, што патрэбна для упрыгожвання. Потым дзеці прыступілі да самастойнай працы. Вынік не заставіў сябе доўга чакаць.