У дзіцячым садзе прайшоў тыдзень “Прадукты харчавання. Культура харчавання".

03.12.2022

На працягу тыдня былі праведзены цікавыя заняткі: “Вучымся рабіць салат”, “Малочныя прадукты – карысныя прадукты”, “Сервіруем стол”.

2 снежня на занятку выяўленчага мастацтва дзеці працавалі з пластылінам на тэму “Кандытарскія вырабы”. На працягу занятка дзеці пашырылі веды аб карысных прадуктах, аб правілах паводзін за сталом, на практыцы замацавалі навыкі сервіроўкі стала, атрымалі карысныя парады аб выбары прадуктаў для здаровага харчавання.

Кандытарскім вырабам дзяцей, з якім яны збіраліся сустракаць гасцей, стаў торт. Выкарыстоўваючы розныя прыёмы і спосабы лепкі, у дзяцей атрымаліся “апетытныя” вырабы. Для ўпрыгожвання дзеці выкарыстоўвалі кружочкі, жгуцікі, лісточкі. Усе работы атрымаліся вельмі цікавыя і адправіліся на выставу.