Першы снег! Дзіцячы сад на прагулцы

18.11.2022

Першы снег! Вуліцы закідала снегам і выхаванцы дзіцячага сада выходзяць на прагулку. Прагулкі зімой - не толькі выдатны час для гульняў і забаў, але і цудоўны спосаб аздараўлення і вывучэння з'яў прыроды, бо можна прыдумаць шмат займальных гульняў і ператварыць зімовую прагулку ў займальны занятак.

Адно з самых любімых заняткаў дзяцей зімой - ляпіць са снегу і гуляць у снежкі. А яшчэ можна злавіць сняжынкі і разгледзець іх. Яны вельмі прыгожыя. А калі знайсці палянку некранутага снега, то можна зрабіць і "невядомыя дарожкі", і "сляды нябачаных звяроў".

Ружовыя шчочкі, бліскучыя вочкі і бадзеры настрой - вынік дзіцячых прагулак зімой.