ШАГ "Радзіма мая Беларусь у асобах. З клопатам аб здароўі (аб медыцынскіх работніках)"

25.04.2024

25 красавіка ў Шчорсаўскай сярэдняй школе прайшоў ШАГ "Радзіма мая Беларусь у асобах. З клопатам аб здароўі (аб медыцынскіх работніках)".

Дзеці даведаліся аб тым, у якіх гарадах размешчаны медыцынскія каледжы і ўніверсітэты па падрыхтоўцы кадраў для аховы здароўя. Таксама пагаварылі аб развіцці розных напрамкаў у медыцыне Беларусі. Вынікам сустрэчы стала гутарка з запрошаным госцем Лагун Г.М., якая расказала пра час вучобы ў Слонімскім медыцынскім вучылішчы і падзялілася вопытам работы ў сферы аховы здароўя.