ШАГ "«Радзіма мая Беларусь у асобах. Захавальнікі прыгожага» (аб дзеячах культуры і мастацтва)"

21.12.2023
У рамках адукацыйнага праекта школы актыўнага грамадзяніна вучні старэйшых класаў наведалі  персанальнальную карцінную галерэю Кастуся Качана, дзе сам мастак правёў для нашых дзяцей займальную экскурсію.
 
На першым і другім паверсе знаходзяцца выставачныя залы, на трэцім, майстэрня мастака. Усюды ў галерэі можна было адчуць дух творчасці і любові да роднага краю. Нават прыступкі, па якіх праходзіш, упрыгожаныя арнаментам са слуцкіх паясоў.
 
Акрамя багатай карціннай калекцыі, галерэя багатая калекцыяй шкла, мэблі і прадметаў побыту мінулых гадоў. Нашы навучэнцы з вялікай цікавасцю слухалі і задавалі пытанні, таму экскурсія заняла шмат часу. Але на працягу ўсяго гэтага часу яна была сапраўды цікавая. У заключэнні нашы вучні запрасілі мастака ў аг. Шчорсы, бо нам таксама ёсць што паказаць!