Зімовая пара добрых спраў

29.01.2024
Валанцёры атрада «Міласэрнасць» Шчорсаўскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у акцыі «Зімовая пара добрых спраў». Яны расчысцілі ад снегу тэрыторыю каля помніка загінуўшым землякам у
гады Вялікай Айчыннай вайны аг. Шчорсы. Усе працавалі, не шкадуючы сіл. Кідалі снег рыдлёўкамі, зграбалі яго мётламі, ачышчалі сам помнік ад снегу з дапамогай шчотак. Усе разумелі, што гэта толькі малая частка падзякі героям. Няхай вакол застаецца яшчэ шмат снегу, але да помніка зараз вядзе акуратная дарожка,  каб можна было аддаць даніну памяці і павагі загінуўшым землякам.