Спецыяльная адукацыя

Мэты і задачы спецыяльнай адукацыі

У сваёй дзейнасці ўстанова адукацыі кіруецца прынцыпамі, асноўнымі напрамкамі дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, вызначанымі Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, якія адносяцца да кампетэнцыі ўстановы адукацыі.

Мэтамі дзейнасці ўстановы адукацыі з'яўляюцца:

  1. ажыццяўленне адукацыйнай дзейнасці з улікам асаблівасцей псіхафізічнага развіцця і індывідуальных магчымасцей навучэнцаў, патрабаванняў адукацыйных стандартаў спецыяльнай адукацыі;
  2. падрыхтоўка навучэнцаў да працоўнай дзейнасці, сямейнага жыцця, іх сацыялізацыя і інтэграцыя ў грамадства, фарміраванне неабходных ім у самастойным жыцці кампетэнцый, карэкцыя фізічных і (або) псіхічных парушэнняў іх развіцця;
  3. фарміраванне рознабакова развітай, маральна сталай, творчай асобы навучэнца.

Для выканання мэт дзейнасці ўстанова адукацыі рэалізуе наступныя задачы:

  1. стварэнне спецыяльных умоў для атрымання спецыяльнай адукацыі навучэнцамі на ўзроўнях дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі з улікам асаблівасцей іх псіхафізічнага развіцця і карэкцыі фізічных і (або) псіхічных парушэнняў, якія забяспечваюць іх сацыяльную інтэграцыю;
  2. забеспячэнне адукацыйнага ўзроўню ў адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйных стандартаў спецыяльнай адукацыі;
  3. аказанне карэкцыйна-педагагічнай дапамогі навучэнцам з улікам асаблівасцяў іх псіхафізічнага развіцця;
  4. забеспячэнне аховы здароўя навучэнцаў у адпаведнасці з заканадаўствам;
  5. фарміраванне ў навучэнцаў грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі;
  6. фарміраванне фізічнай культуры, авалоданне каштоўнасцямі і навыкамі здаровага ладу жыцця;
  7. фарміраванне маральнай, эстэтычнай культуры і культуры ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання;
  8. фарміраванне культуры сямейных адносін;
  9. стварэнне ўмоў для пражывання, харчавання і медыцынскага абслугоўвання навучэнцаў.