У 7 класе прайшла тэматычная інфармацыйная гадзіна “Рэха Чарнобыля”

23.04.2024

23 красавіка ў 7 класе прайшла тэматычная інфармацыйная гадзіна “Рэха Чарнобыля” з мэтай асэнсавання і ўсведамлення хлопцамі інфармацыі аб Чарнобыльскай трагедыі, фарміравання іх грамадзянскай адказнасці на прыкладзе вывучэння прычын і наступстваў Чарнобыльскай аварыі.

Дзеці даведаліся пра гісторыю стварэння станцыі, прычыны ўзнікнення аварыі, маштабы трагедыі і наступствы тэхнагеннай катастрофы для людзей і навакольнага асяроддзя. Рабяты прасачылі храналогію падзей таго страшнага красавіка 1986 года, які падзяліў жыцці ўсіх людзей Еўропы, а асабліва, жыхароў Беларусі на «да» і «пасля», распавялі пра гераічную барацьбу ліквідатараў аварыі, дзякуючы прафесіяналізму і адвазе якіх быў лакалізаваны ачаг радыяцыйнага заражэння.

Напрыканцы мерапрыемства школьнікі прыйшлі да высновы, што наступствы аварыі глабальныя. Таму людзі павінны памятаць пра Чарнобыль дзеля будучыні, ведаць пра небяспеку радыяцыі і рабіць усё, каб падобныя катастрофы ніколі больш не паўтараліся.