Шосты школьны дзень

20.04.2024

20 красавіка для вучняў 5-8 класаў прайшла пазнавальная студыя «Вялікдзень – свята ўсіх святаў», у ходзе якой рабяты пазнаёміліся з традыцыямі правядзення дадзенага свята.

Для вучняў 1-4 класаў была агрганізавана творчая майстэрня,  пад час якой яны вучыліся дэкору яек у тэхніцы "Дэкупаж" - нязменнага атрыбута свята Вялікдзень.

У рамках патрыятычнага марафону «А што ты зрабіў для Беларусі?» вучні 5-8 класаў, узброіўшыся неабходным інвентаром, адправіліся на школьны стадыён, дзе сабралі смецце, прыбралі  зламанае галлё дрэў, падгрэблі сухое лісце.