Інфармацыя для тат і мам

Спецыяльная адукацыя - працэс навучання і выхавання асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, які ўключае спецыяльныя ўмовы для атрымання адпаведнай адукацыі, аказанне карэкцыйнай дапамогі, сацыяльную адаптацыю і інтэграцыю асоб у грамадства.

Інтэгрыраванае навучанне і выхаванне - форма арганізацыі адукацыйнага працэсу, пры якой навучанне і выхаванне дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (АПФР) і дзяцей, якія не маюць такіх парушэнняў, ажыццяўляецца сумесна ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі. Інтэгрыраванае навучанне і выхаванне арганізуецца для наступных груп дзяцей:

•       з інтэлектуальнай недастатковасцю (разумовай адсталасцю);

•       з парушэннямі псіхічнага развіцця (цяжкасцямі ў навучанні);

•       з цяжкімі парушэннямі маўлення;

•       з парушэннямі зроку;

•       з парушэннем слыху;

•       з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарата

Неабходнай умовай яго арганізацыі з'яўляецца забеспячэнне станоўчых міжасобасных адносін удзельнікаў адукацыйнага працэсу, стварэнне адаптыўнага адукацыйнага асяроддзя, які дазваляе задавальняць асаблівыя адукацыйныя патрэбы дзяцей з АПФР.

У 2022/2023 навучальным годзе функцыянуюць чатыры класы інтэгрыраванага навучання і выхавання, у якіх займаюцца пяцёра навучэнцаў пачатковых класаў.

На працягу дзесяці год працуе спецыяльная група з цяжкімі парушэннямі маўлення. У 2022/2023 навучальным годзе ў групе займаюцца 13 выхаванцаў з рознымі дыягназамі: агульнае недаразвіццё маўлення другі і трэці ўзроўні моўнага развіцця, сцёртая форма дызартрыі.