Пра чытанне Свяшчэннага пісання

17.03.2023

У межах Тыдня праваслаўнай кнігі 17 сакавіка адбылася сустрэча з настаяцелем храма святога велікамучаніка Дзімітрыя Салунскага аг. Шчорсы Навагрудскага раёна іерэем Дзімітрыем Пачабутам.

Святар пазнаёміў навучэнцаў Шчорсаўскай СШ з богаслужэбнай літаратурай прыхода, а таксама засяродзіў увагу школьнікаў на неабходнасці штодзённага чытання Святога Евангелля і яго духоўным значэнні.