Прафарыентацыйная сустрэча для навучэнцаў 9 класа

16.03.2023

16 сакавіка 2023 года прайшла прафарыентацыйная сустрэча для навучэнцаў 9 класа з прадстаўніком Мірскага дзяржаўнага каледжа.

Падчас сустрэчы хлопчыкаў і дзяўчынак пазнаёмілі з прафесіямі, якія можна атрымаць у каледжы, расказалі пра прыёмную кампанію 2023 года, пра асаблівасці паступлення, пра арганізацыю адукацыйнага працэсу.